- прыскрынак
- прыскрынак, -нка
м.
Ящик на боковой стенке сундука для хранения мелких вещей.Калі ён (Кастусь) адамкнуў куфар і паклаў у прыскрынак золата, быццам з душы яго спала што цяжкае. Чорны. Дабро з машыны згружалі ўсе гуртам, колькі было рук: хто клуначак хапаў, хто каструлю, хто прыскрынак з нажамі-відэльцамі, хто мяшок з атопкамі... Лобан. А ў малым прыскрынку, што збоку прыбіты, акрамя караляў, стужак аксамітных, ёсць і жменька грошай, на долы, на труны, на шчырасць апошняй гасціны хаўтурнай. Геніюш.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.